Спіс прэзідэнтаў Партугаліі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спіс прэзідэнтаў Партугальскай Рэспублікі пачынаючы з рэвалюцыі 5 кастрычніка 1910 года, пасля якой у краіне быў усталяваны рэспубліканскі лад, уключае 20 глаў дзяржаў.
У гэты спіс уваходзяць не толькі тыя, хто прынёс прысягу ў якасці прэзідэнта Партугаліі, але таксама тыя, хто фактычна выконваў функцыі кіраўніка дзяржавы: Тэафілу Брага — быў прэзідэнтам часовага ўрада пасля рэспубліканскага дзяржаўнага перавароту; Сідоніу Паіш, Жазэ Мендыш Кабесадаш, Мануэл ды Алівейра Гоміш да Кошта — кіраўніка рэвалюцыйных часовых урадаў. Тэафіла Брага быў першым і адзіным прэзідэнтам часовага ўрада, і таму не лічыцца першым прэзідэнтам, хоць ён затым працаваў кіраўніком дзяржавы і быў другім прэзідэнтам Партугаліі пасля адстаўкі Мануэла ды Арыягі.
Цяперашні прэзідэнт Партугаліі — Марселу Рэбелу ды Соза, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах 2016 года.
Remove ads
Спіс
Няма партыі | |
Партугальская рэспубліканская партыя | |
Дэмакратычная партыя | |
Нацыянальная рэспубліканская партыя | |
Эвалюцыянісцкая рэспубліканская партыя/Ліберальная рэспубліканская партыя | |
Нацыянальны саюз/Народнае нацыянальнае дзеянне | |
Партыя дэмакратычнага абнаўлення | |
Сацыялістычная партыя | |
Сацыял-дэмакратычная партыя |
- Датэрмінова спынілі свае паўнамоцтвы:
- [А] Сышоў у адстаўку.
- [П] Зрынуты ў выніку ваеннага перавароту.
- [З] Забіты.
- [Н] Натуральная смерць.
Remove ads
Храналагічная дыяграма

Гл. таксама
Заўвагі
- Мендыш Кабесадаш, Гоміш да Кошта і Фрагозу Кармона былі кіраўнікамі рэвалюцыйных часовых урадаў. Нягледзячы на тое, што іх па пасадзе не называліся «прэзідэнтамі», фактычна яны з’яўляліся кіраўнікамі дзяржавы.
- Ошкар Кармона спачатку быў кіраўніком рэвалюцыйнага ўрада пасля ваеннага перавароту, які зрынуў Гоміша да Кошту, з 9 ліпеня па 16 лістапада 1926 года ён дэ-факта з’яўляўся кіраўніком дзяржавы. 16 лістапада 1926 года ён афіцыйна прыняў пасаду прэзідэнта рэспублікі. У 1932 годзе была абвешчана Новая дзяржава, а арганізаваны Антоніу ды Алівейрам Салазарам Нацыянальны саюз стаў адзінай дазволенай партыяй. А. Фрагозу Кармона ўступіў у партыю і быў яе кандыдатам на ўсіх выбарах (дэ-факта фіктыўных) да 1951 года, калі ён памёр.
- Антоніу ды Алівейра Салазар часова заняў пасаду прэзідэнта пасля смерці А. Фрагозу Кармоны да выбараў Клавейру Лопіша.
- Пасля рэвалюцыі гваздзікоў 25 красавіка 1974 года да 15 мая таго ж года Антоніу ды Спінола як кіраўнік Савета нацыянальнага выратавання быў дэ-факта кіраўніком дзяржавы і ўрада. З 15 мая Адэліну да Палма Карлуш стаў прэм’ер-міністрам, а Спінола афіцыйна стаў прэзідэнтам рэспублікі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads