Марыу Суарыш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́рыу Албе́рту Но́бры Ло́піш Суа́рыш (парт.: Mário Alberto Nobre Lopes Soares; 7 снежня 1924, Лісабон — 7 студзеня 2017, Лісабон) — партугальскі палітык-сацыяліст, двойчы прэм’ер-міністр Партугаліі, прэзідэнт Партугаліі ў 1986—1996.
Remove ads
Біяграфія
Сын педагога, Суарыш яшчэ студэнтам уступіў у Камуністычную партыю (выйшаў у 1951) і актаўна ўдзельнічаў у барацьбе супраць рэжыму Антоніу Салазара. Суарыш неаднаразова арыштоўваўся, што пазбавіла яго магчымасці працаваць па спецыяльнасці выкладчыкам гісторыі і геаграфіі і вымусіла яго стаць юрыстам. Суарыш актыўна ўдзельнічаў у выбарчых кампаніях апазіцыі, у тым ліку ў прэзідэнцкай кампаніі Умберту Дэлгаду ў 1958. Паступова яго погляды станавіліся меней камуністычнымі, і ў красавіку 1964 ён удзельнічаў у стварэнні ў Жэневе партыі Сацыялістычнае дзеянне Партугаліі. У сакавіку 1968 Суарыш з сям’ёй быў высланы ў Сан-Тамэ і Прынсіпі, але ўжо праз 8 месяцаў пасля прыходу да ўлады Марселу Каэтану змог вярнуцца на Радзіму. У 1970 Суарыш вымушаны быў з’ехаць за мяжу, дзе ў 1973 удзельнічаў у стварэнні Сацыялістычнай партыі Партугаліі і быў выбраны яе генеральным сакратаром.
Remove ads
Зноскі
- Mario Soares // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Mário Soares // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118615157 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads