Спіс саюзных рэспублік СССР

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канстытуцыйны парадак

Паводле Канстытуцыі СССР 1977 года (гл. 8, арт. 71) рэспублікі Савецкага саюза размешчаныя ў наступным парадку:

У гэтым жа парадку дэвізы саюзных рэспублік размешчаныя на гербе СССР. Парадак прыблізна адпавядае колькасці насельніцтва на момант стварэння рэспублік.

Колькасць саюзных рэспублік у Савецкім Саюзе змянялася ад 4 да 16. У момант утварэння 30 снежня 1922 года СССР складаўся з 4 рэспублік (РСФСР, Украінская ССР, Беларуская ССР, Закаўказская СФСР). Апошняя, паводле канстытуцыі 5 снежня 1936 года была падзелена на Азербайджанскую, Армянскую і Грузінскую ССР, тады жа Казахская АССР і Кіргізская АССР РСФСР былі ператвораны ў Казахскую ССР і Кіргізскую ССР. У выніку нацыянальна-дзяржаўнага размежавання савецкіх рэспублік у Сярэдняй Азіі 1924-25 гг. да СССР далучыліся Узбекская ССР і Туркменская ССР (утвораныя пастановай ЦВК СССР ад 27 кастрычніка 1924, дэкларацыя аб утварэнні прынятая ў лютым 1925 на Устаноўчых з'ездах рад рэспублік і афіцыйна прынятая на Трэцім з'ездзе рад у маі 1925); 16 кастрычніка 1929 3-і ўсетаджыкскі з'езд рад прыняў дэкларацыю аб пераўтварэнні Таджыкскай АССР у Таджыкскую ССР і 5 снежня 1929 ЦВК СССР зацвердзіў гэта рашэнне. 31 сакавіка 1940 пасля далучэння часткі тэрыторыі, атрыманых СССР ад Фінляндыі па Маскоўкага мірнага дагавора 12 сакавіка 1940 Карэльская АССР была ператворана ў Карэла-Фінскую ССР, але 16 ліпеня 1956 яна была ператворана зваротна ў Карэльскую АССР РСФСР. У жніўні 1940 былі прыняты ў СССР Малдаўская ССР (2 жніўня), Літоўская ССР (3 жніўня), Латвійская ССР (5 жніўня) і Эстонская ССР (6 жніўня). На момант распаду (1991) СССР складаўся з 15 саюзных рэспублік.

Remove ads

У парадку памяншэння плошчы

Больш інфармацыі Месца, (у свеце) ...
Remove ads

У парадку памяншэння колькасці насельніцтва

Па дадзеных перапісы 1989 года.

Больш інфармацыі Месца, Рэспубліка ...
Remove ads

У парадку памяншэння шчыльнасці насельніцтва

Алфавітны парадак

Thumb
Склад СССР

Парадак алфавітны, нумары па карце:

  1. Азербайджанская ССР
  2. Армянская ССР
  3. Беларуская ССР
  4. Грузінская ССР
  5. Казахская ССР
  6. Кіргізская ССР
  7. Латвійская ССР
  8. Літоўская ССР
  9. Малдаўская ССР
  10. РСФСР
  11. Таджыкская ССР
  12. Туркменская ССР
  13. Узбекская ССР
  14. Украінская ССР
  15. Эстонская ССР
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads