Спіс узнагарод і намінацый фільма «Звычайныя падазроныя»

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Спіс узнагарод і намінацый фільма «Звычайныя падазроныя»
Remove ads

«Звычайныя падазроныя» (англ.: The Usual Suspects) — амерыканскі крымінальны трылер 1995 года, зняты рэжысёрам Браянам Сінгерам па сцэнарыі Крыстафера Мак-Куоры[en]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Кевін Спейсі, Чэз Палмінцеры[en], Гэбрыэл Бірн, Стывен Болдуін[en], Кевін Полак[en], Бенісіа дэль Тора[1].

Хуткія факты Кінапрэмія / Кінафестываль ...

Пасля таго, як карабель, які стаяў ля прычала, быў падарваны, паліцыя выявіла дваіх, каму ўдалося выжыць. Адным з выжылых апынуўся дробны бандыт Балбатун, іншым — венгерскі нелегал, які моцна абгарэў. Падчас допыту дэтэктыў угаворвае Балбатуна падрабязна расказаць пра ўсе дэталі таго, што адбылося. Той згаджаецца і пачынае свой аповед. Аднойчы ён быў запрошаны ў паліцэйскі ўчастак для апазнання. Яго і чатырох статыстаў, якія няраз парушалі закон, зачынілі на ноч у адной камеры. Раніцай, апынуўшыся на волі, каманда ўжо мела план далейшых дзеянняў. Спачатку саўдзельнікі вырашылі здзейсніць напад на паліцэйскую машыну. Аднак пасля паспяховага нападу яны вырашылі не спыняцца.

Прэм’ера фільма адбылася 25 студзеня 1995 года на кінафестывалі «Сандэнс», карціна таксама дэманстравалася ў па-законкурснай праграме 48-га Канскага кінафестывалю. У ліпені таго ж года кінастужка выйшла ў шырокі пракат[2]. Фільм атрымаў пераважна станоўчыя ацэнкі крытыкаў, і быў высока ацэнены публікай. Пры бюджэце ў 6 мільёнаў долараў фільм сабраў у пракаце 34,4 мільёна. Прэміяльны сезон прынёс карціне некалькі дзясяткаў узнагарод, сярод якіх 2 прэміі «Оскар» і 2 прэміі «BAFTA».

Паводле сайта «Internet Movie Database» агульная колькасць узнагарод фільма дасягнула 37, акрамя таго карціна была адзначана яшчэ 17 намінацыямі[3]. Найбольшай колькасцю ўзнагарод і намінацый адзначыліся:

  • Акцёр Кевін Спейсі: 12 узнагарод (+2 у складзе акцёрскага ансамбля), 4 намінацыі.
  • Сцэнарыст Крыстафер Мак-Куоры[en]: 8 узнагарод, 1 намінацыя.
  • Рэжысёр і супрадзюсар Браян Сінгер: 6 узнагарод, 4 намінацыі.
  • Кампазітар і мантажор Джон Отман: 2 узнагароды, 3 намінацыі.
Remove ads

Узнагароды і намінацыі

У змешчанай ніжэй табліцы кінафестывалі і кінапрэміі прыведзены ў храналагічным парадку.

Больш інфармацыі Кінафестываль / Кінапрэмія, Дата ...
Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Кінафестываль / Кінапрэмія, Узнагарод ...
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads