Становішча рэчаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Становішча рэчаў» (ням.: Der Stand der Dinge) — мастацкі фільм Віма Вендэрса, які выйшаў на экраны ў 1982 годзе[6].

Прэм’ера карціны адбылася 4 верасня 1982 года[7] ў межах конкурснай праграмы 39-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе фільм быў удастоены галоўнай узнагароды — Залатога венецыянскага льва[8].

Remove ads

Сюжэт

Нямецкі рэжысёр Фрыдрых Мунро на грошы амерыканскага прадзюсара здымае ў Партугаліі свой адзінаццаты фільм пад назвай «Выжылыя». Пакуль Мунро тэарэтызуе на тэму суадносінаў формы і зместу, выявы і сюжэту, здымкі дасягаюць сваёй крытычнай стадыі — заканчваецца плёнка, а новую прадзюсар не дасылае. Мунро на час вырашае адмовіцца ад рэфлексіі і перайсці да дзеяння…

Саўндтрэк

Музыку да фільма напісаў нямецкі кампазітар Юрген Кніпер. Саўндтрэк уваходзіў у шэраг альбомаў-кампіляцый. Так, у альбоме «Music By Jürgen Knieper From „The American Friend“, „The State Of Things“, And „River's Edge“» (1987) ён быў прадстаўлены 9 кампазіцыямі[9]:

Больш інфармацыі №, Назва ...

У альбом «Wim Wenders’ Roadmusic (Part 2)» (1989) увайшло 6 кампазіцый[10]:

Больш інфармацыі №, Назва ...
Remove ads

Узнагароды

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 4 кінаўзнагародамі і яшчэ 1 намінацыяй[8].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads