Станіслаў Ігнацы Віткевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Станіслаў Ігнацы Віткевіч
Remove ads

Станіслаў Ігнацій Віткевіч (польск.: Stanisław Ignacy Witkiewicz, псеўданім — Вітка́цый, польск.: Witkacy; 24 лютага 1885, Варшава, Царства Польскае, Расійская імперыя — 18 верасня 1939, Вялікія Азёры, Пінскі павет, Палескае ваяводства, Польшча) — польскі пісьменнік, мастак і філосаф.

Хуткія факты Станіслаў Ігнацы Віткевіч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Сын мастака, пісьменніка, мастацкага крытыка Станіслава Віткевіча (1851—1915). Атрымаў хатнюю адукацыю ў бацькоўскім маёнтку ў Закапанэ, рос у коле артыстаў, мастакоў, пісьменнікаў. З дзяцінства сябраваў з Каралем Шыманоўскім і Браніславам Маліноўскім, суправаджаў апошняга ў яго этнаграфічнай экспедыцыі ў Акіянію (1914). Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне як расійскі падданы, быў у Петраградзе ў час Кастрычніцкай рэвалюцыі. Убачанае ў гэтыя катастрафічныя гады ў вырашальнай ступені вызначыла матэрыял, сюжэтыку, аўтарскую пазіцыю ў творах Віткевіча.

У 1925 годзе ўзяў псеўданім Witkacy (Віткацый), жорстка пераглядзеў зробленае ім раней як у славеснасці, так і ў жывапісе. У 1930-я гады творча эксперыментаваў з наркотыкамі, у прыватнасці ўжываў мексіканскі пеётль. Паўтара дзясяткі гадоў, якія апынуліся апошнімі, былі для Віткевіча часам надзвычайнага творчага ўздыму, нават свайго роду выбуху. Разам з Бруна Шульцам і Вітальдам Гамбровічам Віткацый вызначыў пярэдні край мастацка-літаратурных пошукаў у Польшчы міжваеннага дваццацігоддзя.

Пасля ўварвання ў Польшчу войскаў Германіі Віткевіч скончыў жыццём самагубствам 18 верасня 1939 года.

Remove ads

Творчасць

Мастацкую творчасць Віткацыя цяжка класіфікаваць, але найбольш блізка ён падыходзіць да экспрэсіянізму, нярэдка яго збліжаюць з сюррэалізмам. Шмат у чым яго творчасць блізкая па духу Кафку, хоць без відавочнага песімізму. Можна лічыць Віткевіча папярэднікам тэатра абсурду. Яго творы адрознівала не толькі дзіўнасць і дасканаласць, але і імкненне адлюстраваць новыя рэаліі, новыя падыходы навукі і тэхнікі, іх уздзеянне на вобраз чалавека.

Музай Віткацыя лічылася вядомая пісьменніца і грамадская дзяячка Ізабела Стаховіч[10].

Remove ads

Спадчына і ўздзеянне

Thumb
Аўтапартрэт, 1938 г.

Творы Віткацыя перакладзены на многія еўрапейскія мовы, кнігі пра яго выходзяць у Еўропе і ЗША, яго раманы экранізаваліся. Ён аказаў глыбокі ўплыў на эстэтыку і творчую практыку Тадэвуша Кантара, які не раз ставіў яго драмы. З 1985 года ў Закапанэ існуе Тэатр імя С. І. Віткевіча, які рэалізуе яго канцэпцыю «чыстай формы» (рэжысёр — Анджэй Дзюк). Эсэ пра этыка-эстэтычныя пошукі Віткевіча належыць Феліксу Гватары, яно ўвайшло ў яго кнігу Картаграфіі шызааналізу (1989).

Масавая культура

Сюжэт крымінальнага фільма «Містыфікацыя» 2010 года пабудаваны на тым, быццам бы Віткевіч мог сімуляваць сваю смерць і застацца жывым яшчэ ў 1968 годзе.

Беларускія пераклады

У 2023 годзе раман Віткевіча «Ненасытнасць» пераклала Алена Пятровіч[11].

Зноскі

1. Národní autority České republiky Праверана 30 жніўня 2020.

2. Stanislaw Ignacy Witkiewicz

3. Stanislaw Ignacy Witkiewicz // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Artists + Artworks Праверана 31 жніўня 2021.

5. Catalog of the German National Library Праверана 26 сакавіка 2023.

6. Stanislaw Ignacy Witkiewicz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

7. Witkacy // Luminous-Lint — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

8. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

9. RKDartists Праверана 8 верасня 2022.

10. Izabela Czajka-Stachowicz, muza Witkacego, pisarka i skandalistka, kapitan UB. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2021. Праверана 11 лістапада 2021.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads