Станіслаў Аляксандравіч Астапчык

беларускі вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Станіслаў Аляксандравіч Астапчык (7 верасня 1935, Мар’іна Горка — 1 снежня 2015) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізікі металаў. Акадэмік АН Беларусі (1986), член-карэспандэнт (1984). Доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1986).

Хуткія факты Станіслаў Аляксандравіч Астапчык, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 7 верасня 1935 года ў Мар’інай Горцы.

У 1960 годзе скончыў БДУ. З 1960 года ў Фізіка-тэхнічным інстытуце АН Беларусі, з 1982 года намеснік дырэктара гэтага інстытута, з 1983 — яго дырэктар. У 1984 годзе абраны членам-карэспандэнтам, у 1986 г. — акадэмікам АН БССР. Адначасова з 1987 г. акадэмік-сакратар аддзялення фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі АН БССР. Таксама з 1987 года галоўны рэдактар часопіса «Весці АН Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук».

Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[2].

Памёр 1 снежня 2015 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Remove ads

Дзейнасць

Аўтар навуковых прац па тэорыі і практыцы хуткаснай тэрмічнай апрацоўкі канструкцыйных сталей і сплаваў, тэхналогіях атрымання і апрацоўкі кампазіцыйных матэрыялаў, лазерным тэрмаўмацаванні матэрыялаў, лазернай мадыфікацыі паверхні, узаемадзеянні выпрамянення з рэчывам, лазерным сінтэзе.

На працягу шэрага гадоў браў удзел у даследаваннях па тэрмакінетыцы структурных і фазавых ператварэнняў у металах і сплавах ва ўмовах высокіх і звышвысокіх хуткасцяў нагрэву. Працаваў над вызначэннем прычын высокай хуткасці звароту і рэкрышталізацыі пры хуткім нагрэве. Распрацоўваў разам з іншымі навукоўцамі інстытута асновы тэрмакінэтыкі рэкрышталізацыі, якія сталі базай для шырокага ўкаранення адпалу металаў са звышвысокімі хуткасцямі.

Вынікі гэтых даследаванняў адлюстраваны ў манаграфіях М. Н. Бадзякі, С. А. Астапчыка і Г. Б. Ярашэвіча «Тэрмакінетыка рэкрышталізацыі» (1968), «Зваротапаліганізацыя» (1970), «Мартэнсітна-старэлыя сталі» (1976); М. Н. Бадзякі і С. А. Астапчыка «Электратэрмаапрацоўка сплаваў з адмысловымі ўласцівасцямі» (1977). С. А. Астапчык браў удзел у распрацоўцы метадаў лазернай мадыфікацыі паверхні, тэрмаўмацавання.

Remove ads

Узнагароды

  • Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі
  • Ордэн «Знак Пашаны»
  • медалі
  • Грамата Вярхоўнага Савета БССР.
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (у складзе аўтарскага калектыву, 1986) за стварэнне навуковых асноў, распрацоўку і прамысловае ўкараненне тэхналагічных працэсаў тэрмічнага ўмацавання сталей і сплаваў
  • Лаўрэат Прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2001) за працу «Вывучэнне механізма і кінетыкі фазавых і структурных пераўтварэнняў у нераўнавагавых умовах і распрацоўка перспектыўных тэхналогій умацавання сталей і сплаваў»,
  • Ордэн Пашаны[3].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads