Станіслаў Вільгельм Радзівіл
(1880—1920) ардынат давыд-гарадоцкі, ротмістр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Вільгельм Радзівіл (6 лютага 1880, Берлін — 28 красавіка 1920, у баі пад Малінам ва Украіне) — расійскі і польскі ваенны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
З роду Радзівілаў. Сын Антонія Вільгельма.
Пасля смерці бацькі ў 1904 годзе стаў уладальнікам Давыд-Гарадоцкай ардынацыі, прыняў расійскае падданства. Стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі.
Удзельнік руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў, 1-й сусветнай вайны. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) добразычліва адносіўся да беларускага нацыянальнага руху. У сакавіку 1917 года вітаў з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Адзін з заснавальнікаў польскай Нацыянальна-кансерватыўнай партыі ў Петраградзе (кастрычнік 1917), сакратар арганізацыі партыі ў Мінску. У лютым 1919 года ўступіў у 3-і полк уланаў у складзе Літоўска-беларускай дывізіі. Ад’ютант Вярхоўнага галоўнакамандуючага польскай арміяй Юзафа Пілсудскага. Загінуў у баі на Украіне.[5]
- Юзаф Пілсудскі кладзе ордэн «Virtuti Militari» IV класа на саркафаг з рэшткамі князя Станіслава Радзівіла ў крыпце-пахавальні князёў Радзівілаў у Фарным касцёле Найсвяцейшага Божага Цела ў Нясвіжы падчас візіту Юзафа Пілсудскага ў Нясвіж на сустрэчу з віленскімі кансерватарамі (25.10.1926)
- Некралог пра Станіслава Радзівіла ў газеце «Słowo» (№ 251), размешчаны пасля візіту Юзафа Пілсудскага ў Нясвіж на сустрэчу з віленскімі кансерватарамі (25.10.1926)
Remove ads
Зноскі
- Lundy D. R. Prince Stanislaw Radziwill // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads