Антоні Вільгельм Радзівіл

(1833—1904) ардынат нясвіжскі, генерал From Wikipedia, the free encyclopedia

Антоні Вільгельм Радзівіл
Remove ads

Антоні Вільгельм Радзівіл (Фрыдэрык Вільгельм Фердынанд Антоні; 31 ліпеня 1833, Цепліцы, Чэхія — 16 снежня 1904) — вайсковы дзеяч Прусіі. Генерал артылерыі (1889), XIV ардынат нясвіжскі, XI ардынат клецкі, меў вялікія зямельныя ўладанні ў Прусіі.

Хуткія факты Антоні Вільгельм Радзівіл, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Фрыдэрыка Вільгельма і Мацільды фон Клары-Альдрынген.

3 1852 на вайсковай службе ў Прусіі; У 18581861 гадах навучаўся ў агульнай школе пры Вайсковай акадэміі ў Берліне. Удзельнічаў у войнах з Аўстрыяй (1866) і Францыяй (18701771). Быў ад'ютантам Вільгельма I, Фрыдрыха III і Вільгельма II.

У склад зямельных уладанняў Антонія—Вільгельма уваходзілі: Нясвіжская, Клецкая і Давыд-Гарадоцкая ардынацыі, свержаньскія маёнткі (атрыманы замест Мірскага графства ў адпаведнасці з дагаворам 1834 паміж Радзівіламі і князем Людвікам Вітгенштэйнам), графства Цімкавічы, маёнткі Грэск, Стваловічы, Поційкі, Буча і Чудзін (Маёнткі Буча і Чудзін былі набыты самім князем Антоніем-Вільгельмам). Князь меў капітал у каштоўных паперах, які захоўваўся у Берліне ў дэпо фірмы братоў Шыклер. Да яго маёмасці залічваліся таксама 100 акцый фірмы «Union de la Presse Hispano—Americaine», якія захоўваліся ў Парыжы ў дэпо Бушэ Боран і штогод прыносілі дывідэнтаў на 1000 франкаў. Таксама князь меў іпатэчнае патрабаванне на 100 тыс. марак пад заклад маёнтка Клейн-Крыч, які належаў яго пляменнікам Льву і Антону Ржышчэўскім. У 1878 г. стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі[1].

У шлюбе з Марыяй Даротай дэ Кастэлян, якая валодала радавым маёнткам Кленіца (Кляйніц) у Сілезіі. У іх было 4 дзяцей. Дочкі Эльжбета (1861—1950), Алена (1874—1958) — выйшлі замуж за родных братоў, графаў Рамана (1851—1915) і Юзафа (1862—1922) Патоцкіх. Ад бацькі яны атрымалі ў спадчыну па 600 тыс. марак кожная, як было агаворана ў іх шлюбных кантрактах. Грошы гэтыя павінны былі брацца з таго капіталу, што захоўваўся ў дэпо фірмы братоў Шыклер. Малодшы сын князь Станіслаў Вільгельм (1880—1920) атрымаў Давыд-Гарадоцкую ардынацыю. Старэйшаму сыну князю Ежы Фрыдэрыку (1860—1914) дасталіся ўсе астатнія маёнткі.

Меў сыноў: Ежы Фрыдэрыка Радзівіла і Станіслава Вільгельма Радзівіла.

Жонка А. В. Радзівіла выступіла ініцыятарам адраджэння Нясвіжскага замка, стварыла побач з ім паркавы комплекс, сабрала ў замку значную бібліятэку[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Адреса членов Минского общества сельского хозяйства. ― Минск : Паровая типолит. Х. Дворжец, [1889―1897?]. ― 34 с.
  2. Радзівіл Антоні Вільгельм // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0214-8. С. 53.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads