Станіслаў Паўлавіч Мікуцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Станіслаў Паўлавіч Мікуцкі (26 кастрычніка (7 лістапада) 1814, в. Ляпакі-Вялікі, Беластоцкая вобласць — 25 жніўня (6 верасня) 1890), расійскі філолаг-славіст. Ганаровы доктар філалагічных навук (1878)[3].

Хуткія факты Станіслаў Паўлавіч Мікуцкі, Дата нараджэння ...

Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Маскоўскага універсітэта (1851)[3]. 3 1863 працаваў у Варшаўскай бібліятэцы. У 1873—1888 дацэнт Варшаўскага універсітэта. У 1853—1856 па даручэнні Пецярбургскай АН даследаваў беларускія і літоўскія гаворкі, збіраў беларускі фальклор[3]. Вынікам экспедыцый Мікуцкага сталі 9 навуковых справаздач, апублікаваных Аддзяленнем рускай мовы і славеснасці АН у 1853—1856, «Спроба літоўска-рускага слоўніка» (1854) і інш. Даследаваў сувязь славянскіх моў з балтыйскімі, з мовамі германскай, кельцкай, індаеўрапейскай груп. 3 сабраных матэрыялаў у 1855 склаў слоўнік на 2010 слоў. Аўтар прац «Абласныя словы беларускіх старцаў» і «Беларускія песні і загадкі, запісаныя ў Віцебскай губерні ў маёнтку Зябкі Дрысенскага павета» (1853)[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 19 лютага 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Národní autority České republiky Праверана 28 красавіка 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  3. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads