Станіслаў Сак
(XV ст.) староста дубінкаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сак, у хрышчэнні Станіслаў (XIV ст. — пасля 20 студзеня 1433) — літоўскі баярын, староста дубінскі (1433).
Remove ads
Біяграфія
На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Помян»[4]. Да акта ўніі прыклаў пячатку, якая ідэнтыфікуе яго хрысціянскае імя Станіслаў. Надпіс на абадку пячаткі:
![]() |
† 𝖘𝖙𝖆𝖓𝖎𝖘𝖑𝖆𝖎 ∵ . . 𝖘 ∵ 𝖘𝖆𝖐 ∵ | ![]() |
Родапачынальнік роду Саковічаў герба «Помян». Напэўна, сваяком Сака быў Ян Даўгірд, бо таксама ўжываў герб «Помян» і выступаў сведкам данацыі Андрэя Саковіча Віленскай кафедры ў 1434 годзе[5].
Валодаў Немянчынам[4].
Падчас грамадзянскай вайны (1432—1435) быў прыхільнікам вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы, як сведка 15 мая 1432 года ў Скірстымоні падпісаў яго дагавор з Тэўтонскім ордэнам[4].
Remove ads
Пячаткі
- 1422 год
- 1432 год
- 1433 год
Дзеці
Паводле[6]:
- Андрэй — ваявода троцкі (1459—1465), намеснік полацкі (1444—1458), намеснік смаленскі (1440).
- Васко (Васіль) (? — каля 1473) — 25 ліпеня 1444 года разам з жонкай, дачкой і іншымі (не названымі) дзецьмі зрабіў ахвяраванне віленскім францысканцам[7]. Жонка — Мілохна[8].
- Алехна — староста бельскі (1477—1481)
- Івашка (Ян) — староста вількейскі (1451), маршалак гаспадарскі (1472)
- Станька (Станіслаў) — меў бенефецыйныя ўладанні ў Боліне і Уле, атрыманыя ад Жыгімонта Кейстутавіча і Казіміра Ягелончыка[9]. Жонка — Васька.
- Пётр — староста ковенскі (1447), напэўна ўпамінаецца як Vako у час паездкі да магістра Ордэна ў пачатку 1447 года[10].
- Федзька — згадваецца адзіны раз паміж 1441—1443 гадамі, калі атрымаў людзей ад вялікага князя Казіміра Ягелончыка[11]. Магчыма, староста бельскі ў 1439 годзе[12].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads