Андрэй Саковіч

(пам. 1465) намеснік смаленскі і полацкі, ваявода троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Саковіч
Remove ads

Андрэй Саковіч (? — 1465) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Намеснік смаленскі (1440) і полацкі (1444—1458).

Хуткія факты Андрэй Саковіч, намеснік полацкі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Адзін з кіраўнікоў войска Вялікага Княства Літоўскага ў пераможнай бітве з маскоўскім войскам пад Сухадровам у 1445. Удзельнік перамоў з крыжакамі ў 1432 і 1451 гадах, пасол у Чэхію ў 1453 годзе.

Меў буйныя зямельныя ўладанні — частку Немянчынскай воласці, Свянцяны, Груздава, Дуброва ў Менскім павеце, Мядзел і іншыя (агулам каля 500 дымоў).

Ахвяраваў на царкву, вядома яго дарчая грамата Віленскаму кафедральнаму сабору ад 9 чэрвеня 1434 г., дарчая грамата парафіяльнаму касцёлу ў Груздаве ад 3 лютага 1443 г. і дарчая грамата для заснаванага парафіяльнага касцёла ў Мядзеле ад 21 лютага 1457 г.

Верагодна, у канцы жыцця (каля 1460 года) займаў пасаду троцкага ваяводы[1].

Remove ads

Сям’я

З баярскага роду Саковічаў, сын Станіслава Сака, які на Гарадзельскай уніі 1413 атрымаў герб «Помян».

Меў сыноў Багдана, Юрыя і Мікалая. Ад Юрыя пайшоў род Насілоўскіх.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads