Немянчын

горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Немянчын
Remove ads

Немянчын[2], таксама Нямянчыне[3] (літ.: Nemenčinė) — горад у Літве, пры ўпадзенні рэчкі Нямянча ў Вілію. Цэнтр гарадской і сельскай сянюній Віленскага раёна Віленскага павета. Месціцца за 20 км на паўночны ўсход ад Вільні; на шашы Вільня — Свянцяны.

Хуткія факты Краіна, Павет ...
Remove ads

Назва

Тапонім «Немянчын» утварыўся ад назвы рэчкі Немянчынка (Нямянча). Тым часам гідронім выводзяць з літоўскай мовы як спалучэнне выразу «не мана», што азначае «не маё», і слова «чынай», што азначае «тут». Абапіраючыся на такую інтэрпрэтацыю, даследчыкі мяркуюць, што рэчка была мяжою паміж старажытнымі княствамі. Іх меркаванне падмацоўвае даўняе гарадзішча з I—IV стагоддзяў, якое месціцца за 1,5 км на поўнач ад Немянчына[4].

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Немянчын. Н. Орда, XIX ст.

Упершыню Немянчын згадваецца ў 1338 годзе. У 1387 годзе вялікі князь літоўскі Ягайла заснаваў тут першы касцёл. У 1434 годзе паселішчам валодаў Андрэй Саковіч.

У 1557 годзе мясцовых жыхароў вызвалілі ад падаткаў з наданнем абавязку ўтрымліваць масты праз Вілію. Паводле звестак за 1569 год Немянчын быў ва ўладанні вялікіх князёў. У 1766 годзе з мястэчка, а таксама вёсак Немянчын і Геяны ўтварылася асобнае нягродавае староства[5]. 27 красавіка 1794 года пад Немянчынам паміж паўстанцамі Тадэвуша Касцюшкі і расійскімі войскамі адбылася бітва.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Немянчын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У часы паўстання 1830—1831 гадоў у ваколіцах мястэчка адбыліся сутычкі з расійскімі войскамі.

За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[6]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[7]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.

У 1920 годзе Ландварова апынулася ў Сярэдняй Літве, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. У другой палове верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй. 10 кастрычніка 1939, згодна з літоўска-савецкім дагаворам, бальшавікі перадалі мястэчка ў склад Літвы.

З 1940 года ў Літоўскай ССР. 10 кастрычніка 1955 года паселішча атрымала статус горада. У 2004 годзе зацверджаны гарадскі герб.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Інфраструктура

У Немянчыне працуюць 2 гімназіі, гарадская і дзіцячая бібліятэкі, тэатр. У першую суботу сакавіка ў месце праходзіць кірмаш «Немянчынскі Казючык».

Славутасці

Thumb
Касцёл Святога Міхаіла Архангела

У Нямянчыне дзейнічае Этнаграфічны музей Віленшчыны.

  • Касцёл Святога Міхаіла Архангела (1855)
  • Могілкі каталіцкія, капліца

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads