Станіслаў Урсын Нямцэвіч
(1753—1817) гродзенскі губернатар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Урсын Нямцэвіч (1753, в. Клейнікі каля Берасця — 22 лістапада 1817) — дзяржаўны дзеяч, прадстаўнік шляхецкага роду Нямцэвічаў гербу «Равіч». Бацькі — Францішак і Ганна з Карытынскіх.
Remove ads
Біяграфія
У 1768—1773 гадах вучыўся ў Рыцарскай школе ў Варшаве. Уваходзіў у склад камісіі па дэмаркацыі мяжы з Расіяй пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. З 1776 года рэгент па справах ВКЛ у вайсковым дэпартаменце Пастаяннай Рады.
Пасол на сойм 1782 года, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1781—1782 гадах, стараста равяціцкі. У 1786 годзе абраны членам Пастаяннай Рады, да 1788 годзе ў дэпартаменце паліцыі. З 1790 года пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—1792, выступаў супраць Канстытуцыі 3 мая 1791 года.
На чале харугвы кавалерыі ўдзельнічаў у вайне з Расіяй 1792 года, у бітве пад Мірам 11 чэрвеня 1792 года. Далучыўся да паўстання 1794 года, праводзіў мабілізацыю ў Берасцейскім ваяводстве.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай заняў лаяльную пазіцыю да расійскіх улад. Падтрымліваў планы А. Е. Чартарыйскага адбудовы Польскай дзяржавы пад сюзерэнітэтам Расіі.
У 1801—1807 гадах гродзенскі губернскі маршалак, з 1816 года губернатар.
Выдаў «Зборнік законаў і ўказаў, як у дзённіках, так і асобна агалошаных: аб прэрагатывах шляхты …» (т. 1 — 3, 1805).
Remove ads
Зноскі
- Stanisław Ursyn Niemcewicz // NUKAT — 2002.
- Stanisław Niemcewicz (Ursyn Niemcewicz) h. Rawicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads