Станіслаў Францавіч Кулеш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Станіслаў Францавіч Кулеш (16 ліпеня 1960, пас. Беразінскае, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Хуткія факты Станіслаў Францавіч Кулеш, Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 16 ліпеня 1960 года ў пас. Беразінскае Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынер-механік; Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам, старшым майстрам, начальнікам торфабрыкетнага завода «Беразінскі», старшынёй Гарадзілаўскага сельскага Савета, намеснікам дырэктара, галоўным механікам торфабрыкетнага завода «Беразінскі», дырэктарам ААТ «Беразінскае».

З'яўляўся дэпутатам Маладзечанскага сельскага, Маладзечанскага раённага Саветаў дэпутатаў, Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дачку і сына.

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads