Станіслаў Хадэцкі
(пам. 1529) маршалак вялікі каронны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Хадэцкі (пам. 1529) — польскі дзяржаўны і ваенны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Хадэцкіх з Ходача герба «Агоньчык»[2].
Гетман польны каронны (1492—1499 і 1501—1505)[3], маршалак вялікі каронны (1501—1529), кашталян львоўскі (1495—1505), староста камянецкі (1495—1510), староста львоўскі (1501—1529), староста церабаўлянскі (1502—1506), староста лубачоўскі (1503—1529), староста галіцкі (1488—1502).
Заняў пасаду камандуючага войскамі на Русі ў 1492 і Падолле ў 1494. Быў камандзірам абароны паточнай[4] у перыяд 1492—1499, 1501—1505[5]. Быў сведка прыняцця Пётркаўскага прывілея 1496 года[6].
Браў удзел у малдаўскай выправе караля Яна Ольбрахта. У 1498 годзе бараніў раку Сян ад татараў. 13 красавіка 1501 стаў генеральным старостам Русі і старостам львоўскім.
6 мая 1499 у Кракаве браў удзел у падпісанні Кракаўска-Віленскай уніі[7]. Браў удзел у падпісанні так званай радамскай канстытуцыі Nihil novi на сойме ў 1505[8].
У 1506 становіцца маршалкам вялікім каронным. Падпісаў дыплом аб абранні Жыгімонта Старога каралём польскім і вялікім князем літоўскім[9] на сойме ў Пётркаве ў 8 снежня 1506[10]. У 1509 бараніў Камяняц-Падольскі і Галіч ад малдоўскіх войскаў. У 1510 прымае ўдзел у перамовах з малдоўскім гаспадаром Богданам III[11], вынікам якіх стала дамова аб міры. У 1512 годзе ўдзельнічае ў бітве пад Вішняўцом. Пасля Венскага кангрэса становіцца на бок Габсбургаў. У 1518 кіраваў урачыстай каранацыяй каралевы Боны. У тым жа годзе пацярпеў сакрушальнае паражэнне ў бітве пад Сокалем. У часы прускай вайны ў 1520 годзе дастаўляў у Вялікую Польшчу прадукты харчавання з Русі. Быў падпісантам Кракаўскага міру ў 1525 годзе[12].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads