Стараверскія могілкі (Полацк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стараверскія могілкі (Полацк)map
Remove ads

Стараверскія могілкі — могілкі ў Полацку, размешчаны ў раёне Грамы, па вуліцы Суворава, недалёка ад чыгуначнага вакзала. Ад пачатку Грамы былі вёскай старавераў, што збеглі ад гвалту ў Расіі ў XVII—XVIII стагоддзях[1].

Thumb
Васьміканцовы крыж
Хуткія факты Стараверскія могілкі, Размяшчэнне ...

Могілкі захавалі стараверскі выгляд з характэрнымі васьміканцовымі крыжамі, стрэшкамі над імі[1].

Найбольшую цікаўнасць можа выклікаць надмагільны помнік Даніле Парфенавічу (†09.07.1909) і Ірыне Мяленьцеўне (†27.10.1901) Сіманавым у выглядзе каплічкі. Падобныя помнікі стаялі раней на Чырвоных і Ксавераўскіх могілках, але цалкам захаваўся толькі гэты. Старэйшае з захаваных пахаваньняў належыць Міхаілу Данілавічу Чарнышову, які памёр 28.03.1879 г[1].

На могілках пахаваныя вайскоўцы 51, 47, 90 дывізій 22-га стралковага корпуса і 51 гвардзейскай дывізіі 23-га стралковага корпуса 6-й гвардзейскай арміі[ru] 1-га Прыбалтыйскага фронту, што загінулі пры штурме цэнтра Полацка 2-4 ліпеня 1944 г. На магіле ў 1952 г. усталяваны помнік[1].

Брацкія магілы на могілках «Грамы» па вул. Суворава ў г. Полацку Віцебскай вобласціАхоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000632шыфр 213Д000632.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads