Стараверскія могілкі (Полацк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стараверскія могілкі — могілкі ў Полацку, размешчаны ў раёне Грамы, па вуліцы Суворава, недалёка ад чыгуначнага вакзала. Ад пачатку Грамы былі вёскай старавераў, што збеглі ад гвалту ў Расіі ў XVII—XVIII стагоддзях[1].

Могілкі захавалі стараверскі выгляд з характэрнымі васьміканцовымі крыжамі, стрэшкамі над імі[1].
Найбольшую цікаўнасць можа выклікаць надмагільны помнік Даніле Парфенавічу (†09.07.1909) і Ірыне Мяленьцеўне (†27.10.1901) Сіманавым у выглядзе каплічкі. Падобныя помнікі стаялі раней на Чырвоных і Ксавераўскіх могілках, але цалкам захаваўся толькі гэты. Старэйшае з захаваных пахаваньняў належыць Міхаілу Данілавічу Чарнышову, які памёр 28.03.1879 г[1].
На могілках пахаваныя вайскоўцы 51, 47, 90 дывізій 22-га стралковага корпуса і 51 гвардзейскай дывізіі 23-га стралковага корпуса 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, што загінулі пры штурме цэнтра Полацка 2-4 ліпеня 1944 г. На магіле ў 1952 г. усталяваны помнік[1].
Брацкія магілы на могілках «Грамы» па вул. Суворава ў г. Полацку Віцебскай вобласці — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000632.
Remove ads
Зноскі
- Міхась Баўтовіч. Полацкія могілкі на сайце Radzima.org
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads