Стараруднянскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старарудня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Старая Рудня.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 11 лютага 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чацвярнянскага сельсавета, у склад Пірэвіцкага сельсавета перададзена вёска Рудзенка[1]. 9 жніўня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бабоўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Бабоўка, Баршчоўка, Даліна і Падлессе)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Стараруднянскага сельсавета 13 населеных пунктаў[3]. 20 чэрвеня 1985 года ў склад Майскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Бабоўка, Баршчоўка, Даліна і Падлессе)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1699 чалавек[5], з іх 92,8 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 2,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1724 чалавекі[7].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
- Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads