Старасвержанскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Старасве́ржанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Стары Свержань.

Хуткія факты Старасвержанскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Залужскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Залужжа. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 4 студзеня 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ператоцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Віскачы, Градкі, Ініца, Касцюкі, Слабодка, Суднікі і Цвіркі), у склад Варацішчанскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Горкі, Жацерава і Савоні)[1]. У маі 1972 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Скамарошкі. 22 верасня 1980 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Залужжа[2]. 30 кастрычніка 2009 года ў склад сельсавета з Навасвержанскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: аграгарадок Стары Свержань, вёскі Дразды і Ператокі[3]. 20 жніўня 2010 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Стары Свержань[4]. 24 снежня 2011 года сельсавет перайменаваны ў Старасвержанскі[5]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Варацішчанскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Асіпаўшчына, Варацішча, Вялікі Двор, Дзярэчынцы, Новая Вёска, Падлессе)[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1075 чалавек[7], з іх 82,0 % — беларусы, 7,5 % — рускія, 7,1 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 2654 чалавекі[9].

У склад сельсавета ўваходзяць 19 населеных пунктаў:

  1. Асіпаўшчына,
  2. Варацішча,
  3. Вечатарова,
  4. Віскачы,
  5. Вялікі Двор,
  6. Градкi,
  7. Дзярэчынцы,
  8. Дразды,
  9. Залужжа,
  10. Ініца,
  11. Казейкі,
  12. Новая Вёска,
  13. Падлессе,
  14. Ператокі,
  15. Скамарошкі,
  16. Слабодка,
  17. Стары Свержань,
  18. Суднікі,
  19. Цвіркі.
Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 верасня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads