Стараселле (гарадзішча)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Стараселле — археалагічны помнік каля вёскі Стараселле Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 2 км ад заходняй ускраіны вёскі, ва ўрочышчы Гарадзішча, на ўзгорку, за 0,2 км ад возера Неграза.

Хуткія факты Стараселле, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Пляцоўка роўная, авальная, памерам 37х33 м, запятая старымі могілкамі. Магільныя ўзгоркі не прасочваюцца. На пляцоўцы шмат камянёў (многія пастаўлены вертыкальна) і каменных крыжоў. Вышыня ўзгорка, на якім размешчана гарадзішча, з паўночнага і паўднёвага бакоў не менш за 10 м, з усходняга і заходняга — 6-7 м, стромкасць схілаў 40-45°. Землянымі валамі і равамі не ўмацавана. Абследавалі: А. М. Ляўданскі (1931), А. Р. Мітрафанаў (1972), Ю. А. Заяц (1981). Культурны пласт не менш 1 м прасочваецца на ўсёй пляцоўцы і на схілах. Знойдзены абломкі штрыхаваных гліняных пасудзін, абпаленыя камяні. Гарадзішча — адно з ранніх пасяленняў культуры штрыхаванай керамікі. Аб гэтым сведчаць адсутнасць штучных умацаванняў і характар керамікі. Датуецца V—III стст. да н. э.

Remove ads

Літаратура

  • Гарадзішчы Лепельскага раёна // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.]; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларусь, 1999. — С. 24-29.
  • Лепельскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 173—175.
  • Лепельскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 271—286.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads