Неграза

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Неграза, Гарадзі́шчавозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ладасна, за 13 км на паўночны ўсход ад Лепеля, за 2 км на поўнач ад аграгарадка Чарэйшчына.

Хуткія факты Неграза, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,8 км². Даўжыня 2,39 км, найбольшая шырыня 0,7 км, даўжыня берагавой лініі 5,6 км. Найбольшая глыбіня дасягае 3,4 м, сярэдняя каля 2 м. Аб'ём вады ў возеры 1,57 млн. м³. Плошча вадазбору 8,3 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 6—8 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй 0,4—0,6 м, пясчаныя. Вакол возера забалочаная пойма. Дно ў прыбярэжнай зоне пясчанае да глыбіні 2 м. На большых глыбінях дно возера выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Цалкам зарастае. У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Ладасна.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, лінь, мянтуз, плотка, карась і іншыя рыбы.

Remove ads

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. Мн.: Белкартография, 2009. Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads