Старасельскі сельсавет (Шклоўскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старасе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Троіца.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Копыскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Стараселле. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР, з 5 снежня 1931 года — Шклоўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 30 красавіка 1958 года ў склад сельсавета з Жукнеўскага сельсавета Талачынскага раёна Віцебскай вобласці перададзены вёскі Коліна-Лідзіна і Хацькова[1]. 11 сакавіка 1960 года ў склад Александрыйскага сельсавета перададзены вёскі Манькава і Ферма, у склад сельсавета з Уланаўскага сельсавета пералічана вёска Каменка[2]. 22 лістапада 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Уланаўскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тройца[3]. 7 сакавіка 1975 года ў склад сельсавета з Рыжкавіцкага сельсавета перададзены вёскі Лутна і Тросна[4]. У сакавіку 1977 года скасавана вёска Шахава[5], 21 лістапада 1989 года — вёскі Гаршкова і Панізоўе[6]. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Александрыйскага сельсавета[7].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1179 чалавек[8], з іх 95,9 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,8 % — украінцы[9].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 31 населены пункт: аграгарадок Стараселле, вёскі Баркі 1, Баркі 2, Вялікае Уланава, Вялікая Лотва, Гаваракі, Гарадок, Гвалтоўнік, Дуброва, Дымава, Забор’е, Калінаўка, Каменка, Клін, Лідзіна, Лутна, Малая Лотва, Малое Уланава, Мацава, Новае Брашчына, Папоўка, Пясчанка, Сісенева, Смальянцы, Старое Брашчына, Троіца, Тросна, Трылесіна, Хацькова, Чырчына і Шчацінка.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads