Стараселле (Александрыйскі сельсавет)
аграгарадок у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старасе́лле[1] — аграгарадок у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Александрыйскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 19 (20[1]) км на паўночны захад ад горада Шклоў, за 12[1] км ад чыгуначнай станцыі Копысь, за 50[1] км ад Магілёва; на аўтамабільнай дарозе Н11584, за 4 км ад аўтамабільнай дарогі Р76. Каля аграгарадка працякае рака Бярозаўка.
Гісторыя
Упершыню Стараселле згадваецца ў XVI стагоддзі як маёнтак у Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства, уладанне Сапегаў. У 1606 годзе тут існаваў касцёл. 3 1656 года мясціна перайшла ў валоданне Нарушэвічаў, потым пратэстанцкай царквы. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) мястэчка спалілі маскоўскія захопнікі.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Стараселле апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. Тут працавала смалакурна-шкіпінарнае прадпрыемства (1859), дзейнічалі Траецкая царква і царкоўна-прыходская школа (1862). У 1868 годзе мястэчка было ў валоданні Л. Цітова; 2 крупадзёрныя, вінакурны і цагельны заводы, сукнавальня, 2 млыны, карчма. Станам на 1886 год — 33 двары, валасная і мяшчанская ўправы, 2 царквы, касцёл, сінагога, вадзяны млын, карчма, 11 крамаў, 2 кірмашы. На 1909 год — 88 двароў.
З 1919 года Стараселле ў Гомельскай, з 1920 года — у Віцебскай губерні, з 1924 года — у БССР, адміністрацыйны цэнтр Старасельскага сельсавета Копыскага, Талачынскага, Шклоўскага раёнаў[1].
Да 2013 года Стараселле ўваходзіла ў склад Старасельскага сельсавета[2], у 1924—1963 гадах яго цэнтр[3].
Remove ads
Насельніцтва
Славутасці
- Праваслаўная капліца на могілках.
- Старыя каталіцкія могілкі.
- Гарадзішча (1-е тысячагоддзе н.э.), на паўночна-ўсходняй ускраіне аграгарадка, на правым беразе р. Бярозаўка —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000648.
- Курган (ІХ–ХІІ стагоддзі), 0,3 км на паўночны захад ад аграгарадка, на правым беразе р. Мар’янка —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000649.
- Брацкая магіла (1944 год) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000579.
Страчаная спадчына
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы XVIII стагоддзя. Знішчаны савецкай уладай у 1939 годзе.
- Яўрэйскія могілкі.
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 лістапада 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads