Старасцень прыручайны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старасцень прыручайны (Tephroseris crispa)[1] — від раслін роду Tephroseris сямейства Астравыя (Asteraceae). Раней адносіўся да роду Старасцень (Senecio).
Remove ads
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з прамым баразнаватым, у верхняй частцы крыху галінастым, у ніжняй частцы нярэдка пурпуровым сцяблом вышынёй 20-60 см і кароткім тоўстым карэнішчам. Прыкаранёвае лісце ў разетцы, лапатчастае, на верхавінцы тупое, па краях востразубчастае, на доўгіх, часам у 2-3 разы даўжэйшых за пласцінку, крылатых чаранках. Ніжняе сцябловае лісце на больш кароткіх чаранках, чым прыкаранёвае, верхняе — сядзячае, ланцэтападобнае, або вузкаяйкападобнае. Ліставыя пласцінкі зверху цёмна-зялёныя, знізу больш бледныя і каротка апушаныя. Абгортка аднарадная, злёгку апушаная. Язычковыя кветкі аранжава-жоўтыя. Кошыкі каля асновы са шматлікімі лінейна-ланцэтападобнымі прыкветнікамі і сабраны ў канцавое парасонападобнае суквецце з 4-15 промнямі. Плод — голая, карычневая, лінейна-падоўжная рабрыстая сямянка.
Remove ads
Распаўсюджанне
Пашырэнне: горныя раёны Сярэдняй і Усходняй Еўропы. У Беларусі від знаходзіцца ў ізаляваным лакалітэце на значнай адлегласці ад ўсходняй мяжы арэала. Знойдзены ў 1977 годзе у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці[1]. Месцы росту: сырыя мшыстыя, парослыя хмызняком лугавіны з блізкім узроўнем грунтавых вод.
Ахова
Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993)[1].
Зноскі
- Старасцень прыручайны Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads