Старая Беліца (Гомельскі раён)
вёска ў Гомельскім раёне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стара́я Бе́ліца[2] (трансліт.: Staraja Bielica, руск.: Старая Белица) — вёска ў Беларусі, у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Урыцкага сельсавета. Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Старабеліцкага сельсавета[3].
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 20 км у напрамку на паўночны захад ад Гомеля[4], за 12 км ад чыгуначнай станцыі Уза[4], за 4 км ад аўтамабільнай дарогі М8 (E95)[5].
Гісторыя
Вёска Старая Беліца ўваходзіла ў склад валадарстваў Вялікага княства Літоўскага. У 1775 годзе была падораная імператрыцай Кацярынай II князю М. Кантгаўзену, у якога і купіў Старую Беліцу ў пачатку XIX стагоддзя для свайго сына Міхала Станіслаў Солтан-Перасвет (з старажытнага княжацкага роду). У 1777 годзе ў цэнтры вёскі была пабудаваная праваслаўная Мікалаеўская царква, якая ў цяперашні час з’яўляецца помнікам архітэктуры (ахоўваецца дзяржавай).
З 8 снежня 1924 года Старая Беліца цэнтр сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў Гомельскай вобласці, з 17 красавіка 1962 года ў Гомельскім раёне. Да 2006 года вёска Старая Беліца была цэнтрам Старабеліцкага сельсавета.
Remove ads
Насельніцтва
Памятныя і гістарычныя мясціны
- Свята-Мікалаеўская царква —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000223.
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя асобы
- Георгій Васілевіч Штыхаў (1927—2018) — беларускі археолаг і гісторык. Доктар гістарычных навук (1983).
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 18. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads