Еўрапейскі маршрут E95

From Wikipedia, the free encyclopedia

Еўрапейскі маршрут E95
Remove ads

Еўрапейскі маршрут E95 — аўтамабільная дарога ва Усходняй Еўропе на тэрыторыі Расіі, Беларусі, Украіны, Турцыі. Мае важнае міждзяржаўнае значэнне для ўсходнеславянскіх краін, СНД, а таксама важнае міжнароднае значэнне. Праходзіць па тэрыторыі Ленінградскай і Пскоўскай абласцей РФ, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей Беларусі, Чарнігаўскай, Кіеўскай, Чаркаскай, Кіраваградскай, Мікалаеўскай і Адэскай абласцей Украіны, далей паромам па Чорнаму мору, затым па тэрыторыі Турцыі.

Хуткія факты Асноўная інфармацыя, Краіны ...

Асноўныя гарады: Санкт-Пецярбург, Гомель, Кіеў, Адэса, Самсун, Мерзіфон. Самы загружаны ўчастак дарогі прыпадае на сегмент паміж Кіевам і Адэсай (аўтастрада М05), але дазволеная хуткасць складае 110 км/г. Частка пан'еўрапейскага калідора IX.

Remove ads

Маршрут

Агульная працягласць — 3 770 км.

Remove ads

Апісанне

  • Пулкаўскія вышыні — Зайцава, Вярэўскае сельскае паселішча: па тры палосы ў кожным кірунку.
  • Зайцава, Вярэўскае сельскае паселішча — Гатчына: нічым не характэрная двухпалосная дарога
  • г. Гатчына: двухпалосная аб'язная дарога
  • Гатчына — Луга: нічым не характэрная двухпалосная дарога, умераная колькасць населеных пунктаў
  • Луга: двухпалосная аб'язная дарога
  • Пскоў: па ўсходняй ускраіне горада, два святлафоры
  • За Псковам невялікі ўчастак з трохпалосным рухам
  • Остраў — аб'язная
  • Апочка — аб'язная
  • Пустошка — праз горад, абмежаванне 40 км/г
  • Невель — аб'язная
  • Віцебск — аб'язная
  • Магілёў — аб'язная
  • Гомель — аб'язная
  • ВіцебскГомель — двухпалосная дарога
  • ГомельЧарнігаў — двухпалосная дарога, незадоўга да Чарнігава пераходзіць у чатырохпалосную (па дзве палосы ў кожным кірунку); прыкладна праз 30 км пасля Гомелю знаходзіцца памежны пераход Новая Гута (Беларусь) — Новыя Ярылавічы (Украіна)
  • Чарнігаў — Кіеў — па дзве палосы ў кожным кірунку
  • Кіеў — праз горад
  • Кіеў — Умань — па дзве палосы ў кожным кірунку
  • Умань — Адэса — вельмі добрае пакрыццё, па дзве палосы ў кожным кірунку, абмежаванне 110 км/г на двухпалоснай дарозе з атбойнікам пасярэдзіне.
  • Адэса — (за 50 км да горада) па тры палосы ў кожным кірунку
Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads