Старч
былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старч[1] (трансліт.: Starč, руск.: Старч) — былая[2] вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Велікаборскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя


Ці не ўпершыню Старч згаданы ў сувязі з узвядзеннем тут царквы Раства Найсвяцейшай Багародзіцы ў 1746 годзе[3]. Надалей вядома, што ў працягу 1778—1787 гг. у тутэйшай уніяцкай царквы не было свайго сталага настаяцеля, бо прыход яе малалюдны, а таму і бедны — усяго хіба 40 двароў[4] (×6 — каля 240 чалавек[A]. У справе аб дваранстве роду Аскеркаў Старч названы ў ліку паселішчаў, якія належалі харунжаму мазырскаму пану Багуславу. У 1782 годзе ён склаў тэстамент сваім сынам Леапольду Юзафу, Фларэнціну, Станіславу і Міхалу. Старч дастаўся Міхалу, а пасля яго сыну Эразму[5]. У 1790 годзе Б. Аскерка пісаў з Барыскавічаў абознаму К. Прозару, абы дазволіў яго старчанскім сялянам супольна карыстацца грунтам у вялікаборскіх угоддзях[6].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Старч апынуўся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе адноўленага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі[7]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 года, вядома, што сяло Старч, як і вёскі Маклішча, Муціжар, належала да двара (маёнтку) Міхалёў паручніка кавалерыі войскаў польскіх Міхала Аскеркі. Царква Раства Багародзіцы пэўны час працягвала заставацца ўніяцкай[8]. Захаваўся вопіс 1796 года, у якім зазначаны лядашчы стан яе будынка[3]. У шляхецкай рэвізіі 1811 года пацверджана і дададзена: пан Міхал Аскерка і яго сыны Альбін, Вікенцій, Ян Антоні, Эразм былі ўладальнікамі двара Міхалёў, паселішчаў Старч, Муціжар, Маклішча, у якіх разам налічвалася 130 душ падданых мужчынскага пола[9].
У парэформенны час Старч належаў да Аўцюцевіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. На 1897 год існавалі фальварак Старч (Муціжар) паноў Аскеркаў з 14 жыхарамі і аднайменная слабада, у якой налічвалася 9 двароў з 72 жыхарамі.
У 1917 годзе жыхары хутароў на месцы былога маёнтку Старч карысталіся 28 з паловай дзесяцінамі зямлі.
З 8 снежня 1926 года хутары належалі да Муціжарскага сельсавета Юравіцкага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Мазырскай акругі, з 10 лістапада 1927 года — у Хобненскім сельсавеце тых самых раёна і акругі. У 1931 годзе ў вёсцы адкрыта школа і створаны калгас «Новы Старч». У 1932 годе ў калгасе налічвалася 38 сем’яў работнікаў і 146 га зямлі. У 1959 годзе вёска Старч у Велікаборскім сельсавеце Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.
Remove ads
Насельніцтва
Дынаміка
- 1897 год — 14 жыхароў (паводле перапісу).
- 1909 год — у фальварку 3 жыхары, на хутарах 23 гаспадаркі, 199 жыхароў.
- 1917 год — 12 гаспадарак, 68 жыхароў.
- 1926 год — 21 двор, 105 жыхароў.
- 1932 год — 38 сем’яў.
- 1959 год — 88 жыхароў (згодна з перапісам).
- 1970 год — 67 жыхароў.
- 2004 год — жыхароў няма.
Заўвагі
- Відавочна, не адно жыхароў сяла Старч, але і нейкіх безымянных сядзібаў у наваколлі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads