Старынка (Мсціслаўскі раён)
вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стары́нка[1] (трансліт.: Starynka, руск.: Старинка) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя

Вядома з 1816 года. У 1883 годзе ў Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Акрамя земляробства частка насельніцтва займалася сталярным промыслам.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1925 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1927 г. было 58 вучняў, дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1931 г. арганізованы калгас «Новая вёска», які у 1932 г. аб’ядноўваў 65 гаспадарак, меў 532 га ворыва, абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. Працавала кузня па рамонце сельгасінвентара.
У Вялікаю Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 24 лютага 1982 года вёска ўваходзіла ў склад Доўгавіцкага сельсавета[2].
У 1999 г. у складзе калгаса «XXVI-ы з’езд КПСС».[3]
Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння».
Remove ads
Насельніцтва
- 1816 г. — 14 двароў, 101 жыхар
- 1883 г. — 30 двароў, 186 жыхароў
- 1897 г. — 43 двары, 284 жыхары
- 1909 г. — 43 двароў, 266 жыхароў
- 2012 г. — 45 жыхароў
- 2013 г. — 41 жыхар
- 2014 г. — 39 жыхароў
- 2015 г. — 38 жыхароў
- 2016 г. — 32 жыхара
Вядомыя асобы
- Уладзімір Аўрамавіч Фамін (1935—1994) — беларускі філосаф.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads