Стары Крывец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Стары Крывец[2] (руск.: Старый Кривец) — сяло ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі.

Хуткія факты Стары Крывец, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Драўляная Троіцкая царква была ўзведзена ў канцы XVIII ст.

Да Лютаўскай рэвалюцыі сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні. У сакавіку 1917 года створаны Навазыбкаўскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Тэрыторыя акупавана германскімі войскамі з сакавіка/красавіка 1918 года, а ў снежні 1918 за­нята Чырвонай Арміяй. 1 студзеня 1919 года пастановай І з’езда КП(б) Беларусі разам з часткай Чарнігаўскай губерні Навазыбкаўскі павет уключаўся ў Беларускую ССР, але I Усебеларускі з’езд Саветаў, які прайшоў 2-3 лютага, не ўхваліў гэта рашэнне.

Да мая 1919 года ў складзе Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР, пасля чаго ў Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў складзе Бранскай губерні. З 1929 па 1937 гады ў Заходняй вобласці, затым у складзе Арлоўскай вобласці.

Са жніўня 1941 да верасня 1943 года пад нацысцкай акупацыяй.

У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года ў складзе Старакрывецкага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна.

Remove ads

Вядомыя асобы

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads