Стары Ургенч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стары Ургенчmap
Remove ads

Стары́ Урге́нч, Куня́-Урге́нч, Кёне-Ургенч (туркм.: Köneürgenç — Стары Ургенч) — сталіца Харэзма ў 10—13 і ў 14 ст. Цяпер каля руін старога горада стаіць пасёлак Куня-Ургенч у Туркменістане.

Хуткія факты Стары Ургенч, Краіна ...

Горад называўся таксама Гурганч, Гургандж, Джурджанія.

У 2005 годзе помнікі горада былі ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Remove ads

Гісторыя

Час заснавання не вызначаны. Першыя дакладныя звесткі пра Ургенч адносяцца да 10 ст., калі горад быў буйным гандлёва-рамесным цэнтрам. З 995 г. горад — сталіца Харэзмскай дзяржавы. У 1221 г. захоплены і разбураны войскамі Чынгісхана. У 1224 г. пад уладай Джучы, адноўлены. У сярэдзіне 13 ст. ўвайшоў у склад Залатой Арды, адзін з адміністрацыйных цэнтраў. У сярэдзіне 14 ст. Харэзм вызваліўся ад улады Залатой Арды і Ургенч зноў стаў яго сталіцай. У 1388 г. горад быў разбураны войскамі Цімура. У 1390-я г. быў часткова адноўлены. У 17 ст. спыніў сваё існаванне.

Remove ads

Захаваныя помнікі

Захаваліся архітэктурныя помнікі: маўзалеі Іль-Арслана  (руск.) (т.зв. Фахрэддзіна Разі; 12-гранныя шацёр і барабан над кубападобным аб’ёмам, разная тэракота), Тэкеша (абодва 12 ст.; шатрова-канічны купал на «гафрыраваным» барабане), Наджмеддзіна Кубра (14 ст.) з мінарэтам Кутлуг-Цімура (паміж 1321—33), дынастыі Суфі (т.зв. Цюрабек-Ханым  (руск.), 1360-я г.), Султан-Алі (18 ст.); партал караван-сарая са шматколернай паліванай абліцоўкай (14 ст.).

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Хуткія факты
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads