Стары горад (Торунь)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стары горад (Торунь)
Remove ads

Стары горад у Торуні, Стары Торунь (польск.: Stare Miasto) — найстаражытнейшая частка горада.

Хуткія факты Сярэднявечная частка горада Торунь*, Medieval Town of Toruń** ...
Remove ads

Гісторыя

Тэрыторыя Старога горада з’яўляецца аб’ектам Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, у ім захаваліся яркія ўзоры цаглянай готыкі (царква Святой Марыі, Торуньская ратуша, замак Тэўтонскага ордэна, Дом Каперніка, мяшчанскія дамы).[1] У 1853 годзе ў цэнтры Старога горада быў устаноўлены Помнік Каперніку, выхадцу з Торуня.

Свой пачатак горад бярэ з XIII стагоддзя, калі Тэўтонскі ордэн пабудаваў тут крэпасць для хрысціянізацыі Прусіі.[2] Паселішча каля замка, атрымала назву Торунь і набыло правы горада ў 1233 годзе. У 1250-1260-я гады тут пасяліліся францысканцы і дамініканцы. У XIV стагоддзі горад далучыўся да Ганзейскага Саюза, што паўплывала на развіццё горада.

Аддзелены Стары горад ровам і ракой, захаваліся таксама і гарадскія сцены са шматлікімі брамамі (Крывая вежа ў Торуні, Кляштарная брама). У цэнтры размешчана плошча Стары Рынак з ратушай.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads