Стаячае возера

возера ў Чачэрскім раёне гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Стая́чае во́зера[2] — возера ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Сож, за 5 км на поўдзень ад горада Чачэрск, каля вёскі Сярэднія Малынічы.

Хуткія факты Стаячае возера, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,42 км². Даўжыня 1 (1,07[3]) км, найбольшая шырыня 0,5 (0,8[3]) км. Даўжыня берагавой лініі 2,5 (3,25[3]) км. Найбольшая глыбіня 12,5 м, сярэдняя — 3,86 м[3]. Аб’ём вады ў возеры 1,58 млн м³[3]. Плошча вадазбору 5,25 км². Схілы катлавіны вышынёй да 5 м (на захадзе да 10 м, на ўсходзе 16—18 м), разараныя. Берагі вышынёй да 0,5 м. Дно выслана сапрапелем, каля берагоў пясчанае.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, карась і інш.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads