Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ста́ўка Вярхо́ўнага Галоўнакама́ндуючага (СВГ, Стаўка) — орган вышэйшага палявога кіравання войскам і месцазнаходжанне вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Расіі на тэатры баявых дзеянняў пад час Першай сусветнай вайны 1914—1918 гг.
Ад пачатку вайны знаходзілася ў Баранавічах, ад 8(21) жніўня 1915 да 25 лютага 1918 — у Магілёве[1], пасля ў Арле. 16 сакавіка 1918 Стаўка была ліквідавана.
Напачатку вайны ў СВГ налічвалася 9 генералаў, 36 афіцэраў, 12 ваенных чыноўнікаў і 125 салдат. Падчас вайны склад Стаўкі значна пашырыўся і да 1 (14) лістапада 1917 года ў яе ўваходзіла 15 упраўленняў, 3 канцылярыі і 2 камітэты (усяго звыш 2 000 генералаў, афіцэраў, чыноўнікаў і салдат).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads