Стаўкірка ва Урнесе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Драўляная царква ва Урнесе, Нарвегія — самая старажытная з захаваных стаўкірак, пабудаваная прыблізна ў 1130 годзе. Цяпер вядуцца спрэчкі аб тым, колькі яшчэ больш старажытных цэркваў было пабудавана на яе месцы да гэтага часу — адна або дзве. Помнік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Remove ads
Урнескі стыль
Царква вядомая разьбянымі панэлямі, якія захаваліся з 1050 года, якія дэманструюць «урнескі», апошні росквіт разнавіднасці шырока распаўсюджанага ў Скандынавіі ў той час «звярынага стылю».
Характэрнымі асаблівасцямі гэтага стылю з’яўляюцца асіметрычнасць і хваляпадобнасць арнаменту. Існуе шмат тэорый адносна сюжэту, які аўтар хацеў адлюстраваць праз урнескую разьбу. Магчыма, як і на некаторых рунічных камянях, на панэлі паказана адна з бітваў «змяркання багоў» — Рагнарок, супрацьстаянне хтанічнага змея Ермунганда пераўвасабленнем богу грому і маланкі Тору. Іншая інтэрпрэтацыя гарэльефа таксама тлумачыць яго праз скандынаўскую міфалогію. Некаторыя бачаць у ім аленя, якая грызе карані Сусветнага Дрэва Ігдрасіль.
Не выключана, што «урнескі стыль» паўплываў на сярэднявечную еўрапейскую культуру.
- Выявы царквы
- Выява царквы ў XIX стагоддзі
- Сучасны выгляд
- Знакаміты паўночны партал XI стагоддзі
- Драўляная разьба
- Інтэр’ер храма ў XIX стагоддзі
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads