Страуснік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Страуснік
Remove ads

Стра́уснік[2], Папараць[3], Страусапёр[2] (Matteuccia) — род папарацей сямейства Анаклеевыя (Onocleaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым кароткім карэнішчам і прыкаранёвай разеткай лісця. Лісце (ваі) чаргаванае, простае, дыморфнае (бывае вегетатыўнае і спараноснае). Вегетатыўнае лісце — зялёнае, 2‑перыста-раздзеленае, стэрыльнае, даўжынёй да 1,5–1,7 м, ліставая пласцінка эліптычная. Спараноснае — спачатку зялёнае, пазней цёмна-карычневае, перыста-рассечанае (па форме нагадвае страусавае пяро, адсюль назва), утвараецца ў сярэдзіне вегетацыі і застаецца да вясны наступнага года. Спараноснае лісце ў 2–3 разы карацейшае за вегетатыўнае і звонку абружана ім. Сорусы акруглыя, размешчаны ў адзін радок і прыкрыты краем ліставой пласцінкі, індузій чашападобны. Споры бобападобныя, зялёныя (маюць хларафіл), хутка губляюць усходжасць. Размнажаецца спорамі і доўгімі сталонамі, якія адыходзяць ад карэнішча. Зарастак (гаметафіт) слаявінны, фотасінтэзуючы.

Remove ads

Пашырэнне

3 віды пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі страуснік звычайны (Matteuccia struthiopteris) трапляецца пераважна ў цэнтральным, усходнім і паўночным рэгіёнах па берагах лясных рэк і ручаёў, у пойменных лясах, на балоцістых лугах і нізінных балотах. Часта вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны.

Прымяненне

Дэкаратыўная, харчовая расліна (выкарыстоўваецца маладое лісце, скручанае ўліткападобна), прымяняецца ў народнай медыцыне і як інсектыцыд.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads