Стрыжнёвая машына
машына для вырабу ліцейных сцтрыжняў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стрыжнёвая машы́на[1] — машына для вырабу ліцейных стрыжняў. Адзін з асноўных сродкаў ліцейнай вытворчасці[1].
Асноўны тэхналагічны працэс ушчыльненне стрыжнёвых сумесей у спецыяльных стрыжнёвых скрынках[1]. Па спосабу ўшчыльнення падзяляюцца на пескадуўныя, пескастрэльныя, пескамётныя, прэсавыя, устрэсвальныя. Таксама існуюць муштучныя стрыжнёвыя машыны[2]. Пескамётныя, прэсавыя, устрэсвальныя стрыжнёвыя машыны падобныя да адпаведных фармовачных машын[1].
Пескадуўная стрыжнёвая машына — для вырабу пясчаных стрыжняў шляхам падачы з трубаправода ў рэзервуар са стрыжнёвай сумессю сціснутага паветра, захапляючага яе ў стрыжнёвую скрыню[2].
Пескастрэльная стрыжнёвая машына — для вырабу пясчаных стрыжняў шляхам падачы хуткадзейнічаючым клапанам з рэсівера ў рэзервуар-гільзу са стрыжнёвай сумессю праз вялікую колькасць адтулін у сценках гільзы сціснутага паветра, захапляючага сумесь у стрыжнёвую скрыню[2].
Муштучная стрыжнёвая машына — для вырабу стрыжняў шляхам выціскання стрыжнёвай сумесі праз муштук пэўнай формы[2].
Асноўная частка прэсавых машын — прэсавы механізм з пнеўматычным або гідраўлічным прыводам.
Рабочы орган устрэсвальных машын — рабочы стол, які падымаецца рухавіком і, падаючы на станіну, ушчыльняе сумесь у стрыжнёвай скрынцы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads