Ліцейны стрыжань
частка ліцейнай формы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліцейны стрыжань[1] — аддымная частка ліцейнай формы, які забяспечвае фарміраванне ў вырабе адтулін, паражнін, а таксама складаных вонкавых і ўнутраных паверхняў (калі канфігурацыя ліцейнай мадэлі абцяжарвае яе выдаленне з ліцейнай формы).
Складаецца з рабочай і апорнай частак. Рабочая частка паўтарае контур адліўкі. Апорныя часткі (знакі), прызначаны фіксаваць ліцейны стрыжань у ліцейнай форме і праз яго выводзяцца газы з рабочай часткі стрыжня.
Ліцейныя стрыжні вырабляюцца са спецыяльных стрыжнёвых сумесяў, якія складаюцца з кварцавага пяску або іншых вогнетрывалых матэрыялаў, злучаючых матэрыялаў і каталізатараў. Таксама ўводзяцца вогнетрывалыя дабаўкі (храміт, хромамагнетыт, цыркон і інш.). Працэс вырабу стрыжняў можа ажыццяўляцца ў раздымных і нераздымных стрыжнёвых скрынях ўручную або на стрыжнёвых машынах і аўтаматызаваных лініях пры дапамозе стрыжнёвых аўтаматаў.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads