Стрынгер (суднабудаўніцтва)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стры́нгер[1] (англ.: stringer ад string звязка, шнур, строчка, прывязваць, змацоўваць) — падоўжны элемент набору корпуса судна у выглядзе ліставой або профільнай (таўровай) бэлькі.
Стрынгеры бываюць днішчавымі, скулавымі, палубнымі і бартавымі[2]. Прымаюць удзел у забеспячэнні трываласці корпуса карабля. Пры падоўжнай сістэме набору корпуса з’яўляюцца бэлькамі галоўнага кірунку, пры папярочнай — крыжаванымі сувязямі[3].
Днішчавы стрынгер — суцэльная або разрэзаная бэлька: ліставая ў адзінарным дне, профільная — у двайным дне[2].
Скулавы стрынгер — ліставая непранікальная бэлька, якая абмяжоўвае двайное дно ў раёне скулы[2].
Бартавы стрынгер — профільная або ліставая бэлька, якая злучаецца з абшыўкай бартоў і шпангоўтамі[2].
Палубны стрынгер — патоўшчаны крайні пояс палубнага насцілу, які прымыкае да борта[2].
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads