Стрэлкі
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стрэ́лкі[1][2] (Capsélla) — род кветкавых раслін з сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Remove ads
Назва
Лацінская навуковая назва дадзена па форме пладоў: лац.: capsella — скрыначка, куфэрак.
Батанічнае апісанне

Аднагадовыя або двухгадовыя травяністыя расліны. Сцябло простае або галінастае. Сцябловае лісце сядзячае, простае, суцэльнае, ніжняе — у прыкаранёвай разетцы, перыста-раздзельнае. Кветкі белага або ружовага колеру, з чатырма пялёсткамі. Суквецце — гронка. Плод — стручочак.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
На тэрыторыі Беларусі 1 від: — Стрэлкі звычайныя (Capsella bursa-pastoris). Трапляюцца на пустках, як пустазелле на палях, у садах, каля дарог.
Выкарыстанне
Шырока ўжываецца ў народнай і навуковай медыцыне. Лісце прыдатнае ў ежу. У насенні маецца алей[2].
Віды
Паводле сайта The Plant List род налічвае 9 відаў.
- Capsella bursa-pastoris (L.) Medik. — Стрэлкі звычайныя
- Capsella draboides Korsh.
- Capsella × gracilis Gren.
- Capsella grandiflora (Fauché & Chaub.) Boiss.
- Capsella lycia Stapf
- Capsella mexicana Hemsl.
- Capsella orientalis Klokov
- Capsella puberula Rupr.
- Capsella rubella Reut.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads