Стрэлкі звычайныя

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Стрэлкі звычайныя
Remove ads

Стрэ́лкі звычайныя[1][2] (Capsella bursa-pastoris) — від аднагадовых ці двухгадовых кветкавых раслін роду Стрэлкі (Capsella) сямейства капуставыя (Brassicaceae). На тэрыторыі Беларусі з’яўляецца заносным відам, але распаўсюдзіўся па ўсёй тэрыторыі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Стрэлкі звычайныя, грачыха палявая[3], чарвец, чарвічнік[4], вошы[5], серыкі, стрэлкі, клопікі[6][7][8], сірыкі[3], атдохе[9].

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Травяністая расліна вышынёй 5—50 см. Сцябло простае або галінастае, знізу апушанае. Ніжняе лісце ў разетцы, чаранковае, падоўжана-ланцэтнае, звычайна перыста-раздзельнае, з трохвугольнымі зубцамі ці долямі; сцябловае — сядзячае, сцяблоабдымнае, суцэльнае, выемчата-зубчастае. Кветкі дробныя, правільныя, 4-членныя, у гронках; пялёсткі белыя або ружаватыя, звужаны каля асновы ў ногцік і чаргуюцца з чашалісцікамі; тычынак 6, 2 з іх кароткія. Ветра- ці насякомаапыляльныя. Плод — адваротнатрохвугольны стручочак.

Remove ads

Біялогія і экалогія

Растуць на пустках, як пустазелле на палях, у садах, каля дарог. Аднагадовыя ці двухгадовыя расліны (разеткі часам зімуюць). Цвітуць у красавіку-кастрычніку.

Выкарыстанне і ўласцівасці

Лекавая, кармавая, ядомая расліна. Настой і экстракт травы — кроваспыняльны, жаўцягонны і гіпатанзіўны сродак. Дазволены дзяржаўнай фармакапеяй Беларусі да медычнага выкарыстання. У афіцыйнай медыцыне выкарыстоўваюць траву Bursae pastoris herba. У народнай медыцыне ўжываецца разнастайна як мачагоннае, кроваспыняльнае, ранагаючае; пры хваробах страўнікава-кішачнага тракту, сэрца, нырак, печані, любых унутраных крывацёках, ліхаманцы.

Лісце стрэлак багатае вітамінам С, караціну ўтрымлівае больш, чым морква; мае прыемны рэзкі смак і падыходзіць у ежу ў свежым, сухім і апрацаваным выглядзе.

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 30. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  3. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  5. Рытов М. В.  (руск.) Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. — Смоленск, 1914
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads