Стрэл (аповесць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Стрэ́л» – чацвёртая аповесць Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна з цыклу «Аповесцей нябожчыка Івана Пятровіча Белкіна», напісаная ў Вялікім Болдзіна 14—16 кастрычніка 1830 года і выдадзеная ў 1831 году. Гэтая гісторыя пра адстаўнога гусара Сільвіё і яго шасцігадовае чаканне помсты.
Remove ads
Сучаснікі
Многія сучаснікі Пушкіна ўвесь яго цыкл аповесцей палічылі вельмі пасрэдным[1][2]. Асабліва рэзка «Аповесці» крытыкаваў Бялінскі, аднак аповесць «Стрэл» ацэньвалася ім вышэй за астатнія[3].
Нярэдкао «Стрэл» параўноўваюць з нашумелай у 1830 годзе драмай «Эрнані» Гюго (у Гюго герцаг дэ Сільва выкарыстоўвае сваё права на жыццё Эрнані, умяшанне доньі Соль, якая моліць пашкадаваць мужа, нічога не можа змяніць — гібнуць усе), паэмай «Баль» Баратынскага (1828 год) і аповесцю Бястужава «Вечар на біваку» (1823 год)[4].
Таксама ў аповесці адзначаюць пародыі на рамантычныя літаратурныя штампы, у прыватнасці, рэмінісцэнцыі з Аляксандра Бястужава («Вечар на Каўказскіх водах 1824 года» 1830 года, «Раман у сямі лістах», «Гедэон», «Замак Вейдэн» 1821 года, «Замак Нейгаузен» 1824 года, «Здраднік» і «Рэвельскі турнір» 1825 года)[5]. Вядома, што імя галоўнага героя Пушкін узяў з рамана Жуля Жанэна «Мёртвы асёл і гільяцінаваная жанчына»[6].
Першапачаткова «Стрэл» складаўся з адной главы. Скночыўшы яе 12 кастрычніка 1830 года, Пушкін прыпісаў, што заканчэнне аповесці страчана, і тым самым адмовіўся ад намеру працягваць аповед. У такім выглядзе аповесць мела аўтабіяграфічны характар, бо змяшчала элементы дуэлі Пушкіна з прапаршчыкам генеральнага штаба А. Зубавым, якая адбылася ў чэрвені 1822 года ў Кішынёве. Гісторык Пётр Барценеў, апісваючы гэтыя падзеі і спасылаючыся на сведкаў[7], пісаў, што Пушкін прыйшоў на паядынак з чарэшнямі і снедаў імі, пакуль Зубаў страляў першым. Пасля таго, як Зубаў прамахнуўся, Пушкін сышоў не страляючы. Другая глава была прыпісана 14 кастрычніка 1830 года[7].
Remove ads
Беларускія пераклады
Беларускі пераклад аповесці «Стрэл» выдаваўся ў 1936[8] і 1938[9] гадах.
Адаптацыі
- «Стрэл» — аповесць Аляксандра Дзюма-бацькі, напісаная на аснове аповесці Пушкіна і ўключаная ў зборнік «Успаміны Антоні»;
- 1939 — «Стрэлы» (Coups de feu; Францыя), рэжысёр Рэнэ Барберы .
- 1941 — «Стрэл» (Un colpo di pistola; Італія), рэжысёр Рэната Кастэлані.
- 1965 — «Няздзейсненая дуэль» (польск.: Wystrzal; ПНР), рэжысёр Ежы Антчак.
- 1966 — «Стрэл» (СССР), рэжысёр Навум Трахтэнберг.
- 1981 — «Аповесці Белкіна. Стрэл», рэжысёр Пётр Фаменка.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads