Агаленне «Студзянец»
геалагічны помнік прыроды ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Студзяне́ц[1] — агаленне, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 2007 года[2]) у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі.
Агаленне знаходзіцца на беразе возера Нарач, за 1,7 км у напрамку на паўночны захад ад аграгарадка Занарач, ва ўрочышчы Студзянец[1]. Прымеркавана да ўступа азёрнай тэрасы возера. У складзе агалення маюцца слаі торфу ў тоўшчы пяскоў да 6 м у выглядзе лінз і невялікіх слаёў, якія адносяцца да паазерскіх азёрных утварэнняў (алярод і позні дрыяс)[1]. У тарфяных адкладах вылучана аляродская флора ляснога тыпу (хвоя, елка, ляшчына, вярба і інш.).
Агаленне з’яўляецца першым датаваным агаленнем дрыясу і аляроду на тэрыторыі СССР[1]. Узрост хвоі вызначаны каля 10 810 гадоў[1]. Побач са Студзёнкаўскім агаленнем знойдзены прылады працы чалавека эпохі верхняга палеаліту і ранняга мезаліту: крамянёвыя пласціны, скрэблы і інш.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads