Студэнцкая думка (1924)

грамадска-палітычны, навукова-літаратурны часопіс Беларускага студэнцкага саюза (Вільня, 1924—1935) From Wikipedia, the free encyclopedia

Студэнцкая думка (1924)
Remove ads

«Студэнцкая думка» — грамадска-палітычны, навуковы і літаратурны часопіс Беларускага студэнцкага саюза. Выдаваўся ў 19241926, 19281930, 1935 гг. у Вільні на беларускай мове. Рэдактары-выдаўцы: А. Зянюк, І. Гагалінскі, К. Глінскі, Я. Шутовіч, М. Шкялёнак, С. Станкевіч, М. Якімец. Часопіс імкнуўся прадстаўляць «вгульны ідэйны кірунак адраджэнскай беларускай моладзі». Змяшчаў хроніку найважнейшых падзей грамадска-палітычнага і нацыянальна-культурнага жыцця ў Заходняй Беларусі, БССР, Чэхаславакіі, Латвіі, падрабязна асвятляў дзейнасць саюза, змяшчаў паведамленні аб працы Таварыства прыяцеляў беларусаведы, пра ўдзел вучняў Віленскай беларускай гімназіі ў нацыянальна-вызваленчай барацьбе. Шмат увагі аддаваў Аб’яднанню беларускіх студэнцкіх арганізацый у Празе, гісторыі беларускага студэнцкага руху, зберажэнню і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Узнімаў праблемы філасофіі, культуралогіі і паліталогіі, нацыянальна-культурнага адраджэння, псіхалогіі. Змяшчаў літаратуразнаўчыя і навуковыя працы, лекцыі, успаміны, паэтычныя творы, запісы вуснай народнай творчасці, апавяданні, рэпрадукцыі карцін. Выйшла 15 нумароў, з іх 1 канфіскаваны.

Хуткія факты «Студэнцкая думка», Арыгінальная назва ...
Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads