Адольф Зянюк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адольф Зянюк (1895, Сухаволя, Сакольскі павет, цяпер у Польшчы — 1938) — беларускі грамадскі дзеяч.

Уваходзіў у Гродзенскі гурток беларускай моладзі, з восені 1913 быў старшынёй гуртка. У гуртку ўдзельнічаў у спектаклях, пісаў апавяданні. Скончыўшы гімназію ў Гродне, працягваў навучанне на юрыдычным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Належаў да Пецярбургскага гуртка беларускіх студэнтаў. У 1916 мабілізаваны на фронт. Скончыў у Кіеве ваеннае вучылішча. На пачатку 1920-х вучыўся ў Віленскім універсітэце, быў сябрам Беларускага студэнцкага саюза, рэдактарам «Студэнцкай думкі». З 1928 прызначаны кіраўніком беларускага аддзелу пры Віленскім радыё, дзе кожны тыдзень чытаў беларускія лекцыі. Працаваў суддзёй на Палессі, у Вільні, дзе і памёр.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads