Стуканаўка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стука́наўка — рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярозаўка (басейн Дзісны).
Даўжыня ракі 18 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Плошча вадазбору 63 км². Пачынаецца каля вёскі Мікуліна Глыбоцкага раёна, упадае ў Бярозаўку на поўдзень ад вёсак Александрова і Боўкалы Шаркаўшчынскага раёна. Рэчышча ў сярэднім цячэнні каналізаванае. Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. Праз сетку каналаў з ракой злучаецца возера Карцэя.
Remove ads
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 26. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. Глубокое: план. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads