Стэван Шуплікац

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэван Шуплікац
Remove ads

Стэван Шуплікац (сербск.: Стеван Шупљикац; 1786, Петрыня — 15 снежня 1848, Панчава) — аўстрыйскі ваенны, ваявода сербскі.

Хуткія факты Стэван Шуплікац, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1786 годзе ў Петрыні. Меў брата — салдата[3] і сястру Анку, якая пазней выйшла замуж за Габрыэля Мілеціча[4]. У 1805 годзе ўступіў у аўстрыйскую армію. Пасля ўтварэння ў 1809 годзе Ілірыйскіх правінцый перайшоў у французскую армію, у 1812 годзе ўдзельнічаў у складзе дапаможных Харвацкіх палкоў у паходзе Напалеона на Расію, дзе стаў кавалерам Ордэна Ганаровага легіёна.

Пасля паражэння Напалеона з 1814 года зноў стаў ваенным аўстрыйскай арміі, камандаваў размешчаным у Банаце і Ліцы Агулінскім палком. Пасля стаў камандзірам брыгады пад пачаткам Ёзэфа Радзецкага, быў узнагароджаны вялікім крыжам Ордэна жалезнай кароны. У 1848 годзе ўдзельнічаў у здушэнні рэвалюцыі ў Італіі.

Сербы, якія сабраліся ў паўднёвай частцы Аўстра-венгерскай імперыі ў маі 1848 года на Народны сход, абвясцілі стварэнне аўтаномнай Сербскай Ваяводзіны, і абралі Стэвана Шуплікаца ваяводам сербскім. У гэты час венгры не ставіліся прыязна да сербаў, але падтрымка прыйшла з Вены — новы імператар Франц Іосіф ухваліў стварэнне Сербскай Ваяводзіны і падтрымаў Шуплікаца, як кіраўніка. 6 кастрычніка ён стаў вярхоўным камандуючым сербскімі нацыянальнымі войскамі і заняўся арганізацыяй супраціву паўсталым венграм, аднак 15 снежня памёр у Панчаве. Пахаваны ў Крушэдолскім манастыры.

Remove ads

Зноскі

1. verschiedene Autoren Šupljikac (Šuplicać, Suplicatz, Suplikatz) de Vitez, Stevan (Stephan) // Österreichisches Biographisches Lexikon 1815–1950ÖAW. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Dr. Constant v. Wurzbach Šuplicać de Vitez, Stephan // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 40. — S. 332.

3. Savremenik (1908).
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads