Сербская Ваяводзіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сербская Ваяводзіна (сербск.: Српско Војводство, Српска Војводовина) — назва сербскай аўтаноміі ў рамках Аўстрыйскай імперыі, якая існавала з моманту свайго абвяшчэння на Майскай скупшчыне 1848 года і да пераўтварэння ў Ваяводства Сербія і Тэмешварскі банат у 1849 годзе. Падчас рэвалюцыі, распачатай у 1848 годзе, венгерскае насельніцтва ўладанняў Габсбургаў патрабавала сабе аўтаномію і асаблівыя нацыянальныя правы, у той жа час адмаўляючы ў гэтым іншым народам, якія жылі па суседстве ці ў рамках венгерскіх адміністрацыйных адзінак.
З мэтай стварэння ўласнай аўтаноміі і для абароны нацыянальнай ідэнтычнасці, сербы, якія пражывалі на тэрыторыі сучаснай Ваяводзіны, на Майскай скупшчыне абвясцілі Сербскую Ваяводзіну. Карлавіцкі мітрапаліт Ёсіф Раячыч быў абвешчаны патрыярхам і выбраны старшынёй урада, а палкоўнік Стэван Шуплікац стаў ваяводам. Аўстрыйскія ўлады праз некаторы час афіцыйна прызналі рашэнні Майскай скупшчыны.
Цэнтрам Сербскай Ваяводзіны спачатку былі Срэмскі-Карлаўцы, затым сталіцамі былі Зрэнянін, Земун і Тымішаара.
Remove ads
Гл. таксама
- Сербская рэвалюцыя 1848—1849
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сербская Ваяводзіна
- Гісторыя Ваяводзіны (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 9 лютага 2013.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads