Стэла (грашовая адзінка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стэла (на мове эсперанта Stelo, літаральна «зорка», мн. лік — Steloj) — міжнародная грашовая адзінка, якая выкарыстоўвалася рухам эсперантыстаў у 1941—1993 гадах. Прататыпам для стэла быў спесміла, грашовая адзінка эсперантыстаў, якая існавала перад Першай сусветнай вайной (асобныя выявы для манет стэла былі запазычаны з манет спеса). Universala Ligo, створаная ў падполлі ў 1942 годзе, чаканіла манеты і купоны з наміналам, які быў выражаны ў стэла, і прадавала іх ў якасці сувеніраў.

У 1977 годзе для стэла быў усталяваны фіксаваны кошт незалежна ад узроўню інфляцыі: 1 нідэрландскі гульдэн быў роўны 2 стэла. У 1993 годзе ў сувязі з ліквідацыяй Універсальнай лігі стэла таксама скончыў сваё існаванне.
Remove ads
Літаратура
- «De stabiele munteenheid van de esperantisten: de stelo» Архівавана 23 верасня 2015., Europees Genootscap voor Munt-en Penningkunde
- L.M. J. Boegheim, «Esperanto-Betaalpenningen» in De Muntkoerier, 3-1994, pp. 27-33
- «Esperanto and the Dream of a World Currency»
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стэла (грашовая адзінка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads