Стэфан Малармэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэфан Малармэ
Remove ads

Стэфан Малармэ[7] (фр.: Stéphane Mallarmé; 18 сакавіка 1842(1842-03-18)[1][2][…], Парыж[3][4]9 верасня 1898(1898-09-09)[1][2][…], Вальвен[d][5]) — французскі паэт, які належаў спачатку да парнасцаў (друкаваўся ў зб. «Сучасны Парнас»), а пазней стаў адным з правадыроў сімвалістаў. Аднесены Полем Верленам да ліку «выклятых паэтаў».

Хуткія факты Стэфан Малармэ, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Англіі і Францыі.

Друкаваўся з 1862 года. Зведаў уплыў Ш. Бадлера і Э. По. У эклозе «Папаўдзённы адпачынак Фаўна» (каля 1865), драматычнай паэме «Ірадыяда» (1867—69), паэмах «Ігітур» (1869), «Удача ніколі не скасуе выпадку» (1897), зборніках «Вершы» (1887), «Вершы з нагоды» (1880—98), «Вершы і проза» (1893), вершы «Проза для Дэзесента» (1885) праз полісемічны сімвал, сугестыўнасць імкнуўся да спасціжэння непасцігальнага, «звышпачуццёвага», таемнай сутнасці быцця. Яго паэзія адметная асацыятыўнасцю, меладычнасцю, адмаўленнем сінтаксічных і семантычных норм, насычана інверсіямі, прасякнута характэрнымі для эпохі дэкадансу настроямі тугі, адзіноты, безабароннасці чалавека. Аўтар філалагічных і гістарыных кніг «Англійскія словы» (1878), «Антычныя багі» (1880), зборніка тэарэтычных прац «Адхіленні» (1897), літаратурна-крытычных артыкулаў.

Remove ads

Беларускія пераклады

Асобныя вершы Малармэ пераклаў Андрэй Хадановіч[8].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads